БАТЭ перамог "Гомель" і яшчэ больш умацаваў свае лідэрскія пазіцыі
У пятніцу прайшлі першыя тры матчы 13-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Барысаўскі БАТЭ ў гасцях перамог "Гомель" з лікам 3:0 і яшчэ больш умацаваў свае лідэрскія пазіцыі. У БАТЭ цяпер 34 ачкі. На 2-е месца з 22 ачкамі выйшаў наваполацкі "Нафтан", які на сваім полі перамог брэсцкае "Дынама" — 1:0.
У яшчэ адным матчы "Мінск" выйграў у "Смаргоні" з лікам 2:0, такім чынам былы аўтсайдэр набраў 18 ачкоў і наблізіўся да групы лідэраў.
У яшчэ адным матчы "Мінск" выйграў у "Смаргоні" з лікам 2:0, такім чынам былы аўтсайдэр набраў 18 ачкоў і наблізіўся да групы лідэраў.