БАТЭ перамог “Пахтакор” і выйшаў у ¼ фінала “Кубка Садружнасці”
У чвэрцьфінал футбольнага “Кубка Садружнасці”, які праходзіць у Санкт-Пецярбургу, выйшаў барысаўскі БАТЭ. 22 студзеня чэмпіён Беларусі з лікам 2:1 выйграў у ташкенцкага
“Пахтакора”, лідэра групы “D”. У выніку БАТЭ заняў другое месца ў
групе. Галы ў барысаўчан забілі Радзівонаў (дабіў нерэалізаваны Крыўцом
пенальці, яшчэ адзін пенальці не забіў Блізнюк) і Скавыш.
Заўтра ў ¼ фінала БАТЭ згуляе з грузінскім клубам “Алімпі”.
БелаПАН
Заўтра ў ¼ фінала БАТЭ згуляе з грузінскім клубам “Алімпі”.
БелаПАН