БАТЭ перамог “Шахцёр” у паўфінальным матчы Кубка Беларусі

БАТЭ з лікам 2:1 перамог на выездзе салігорскі “Шахцёр” у першым паўфінальным матчы Кубка Беларусі па футболе. Барысаўчане першымі адкрылі лік. На 26-й хвіліне пенальці рэалізаваў Аляксандр Алумона. У другой палове абаронца Дзмітрый Бага павялічыў адрыў ад “Шахцёра”.

Незадоўга да канца матча салігорскія футбалісты, якія пасля выдалення Аляксандра Гранькова засталіся ў меншасці, здолелі адыграць адзін гол. Матч у адказ пройдзе 28 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі