БАТЭ прайграў “Вільярэалу” з буйным лікам
Барысаўскі БАТЭ прайграў у першым матчы 1-га кваліфікацыйнага раўнда Кубка УЕФА іспанскаму “Вільярэалу” – 1:4. Гаспадары поля ўпэўнена кантралявалі гульню, дамінавалі ва ўсіх кампанентах гульні. Першы тайм яны выйгралі з лікам 2:0. БАТЭ ствараў галявыя моманты, але
не хапала дакладнага ўдару.
Пасля перапынку “Вільярэал” даволі лёгка забіў яшчэ два мяча. Толькі пасля гэтага барысаўчане здолелі забіць гол прэстыжу. Вызначыўся Максім Жаўнерчык. А перад гэтым Генадзь Блізнюк няўдала прабіў пенальці.
Такім чынам параза ў Іспаніі з буйным лікам фактычна зняла пытанні пра пераможцу двух матчаў.