БАТЭ сёння стартуе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы
14 верасня БАТЭ стартуе ў групавым раўндзе футбольнай Лігі Еўропы. У Белградзе барысаўчане згуляюць з мясцовай “Чырвонай Зоркай”. Матч пачнецца а 22-й гадзіне паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланавана на тэлеканале “Беларусь 5”.
На перадматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч сказаў, што ў каманды добры настрой. Перад ёй стаіць задача набіраць ачкі ў кожнай гульні. Пры гэтым ён прызнае, што матч з “Чырвонай Зоркай” будзе “цяжкім выпрабаваннем”.
Сярод футбалістаў, якія не змогуць прыняць удзел у сённяшнім паядынку, Ермаковіч назваў абаронцу Булята.
Фота: fcbate.by