БАТЭ сёння паспрабуе вярнуць сабе лідэрства ў чэмпіянаце Беларусі
Тры матчы 23-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе прайдуць у суботу. "Віцебск" згуляе з БАТЭ, мінскае "Дынама" прымае магілёўскі "Дняпро", а салігорскі "Шахцёр" — брэсцкае "Дынама". Нагадаем, пасля ўчорашняй перамогі над "Партызанам" з лікам 3:1 ФК "Мінск" дагнаў па ачках БАТЭ, а за кошт большай колькасці перамог выйшаў на першае месца ў турнірнай табліцы.
Учора адбыліся яшчэ два матчы. У Бабруйску "Белшына" і жодзінскае "Тарпеда" згулялі ўнічыю 1:1, а ў Наваполацку "Нафтан" перамог гродзенскі "Нёман" — 2:1.
У "Мінска" і БАТЭ па 48 ачкоў (у барысаўчан дзве гульні ў запасе), у "Шахцёра" 41 ачко і гульня ў запасе, у мінскага "Дынама" 37 ачкоў і дзве гульні ў запасе.