БАТЭ ў кваліфікацыі Лігі Еўропы выйграў у "Сараева" — 2:1
У трэцім раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ 8 жніўня сустракаўся з клубам "Сараева" з Босніі і Герцагавіны. Гульня скончылася перамогай беларусаў — 2:1.
На 19-й хвіліне лік адкрыў Дзмітрый Бага. Эрвен Мукам на 71-й хвіліне з пенальці павялічыў адрыў БАТЭ ад сапернікаў — 2:0. Толькі пад канец сустрэчы Харыс Ханджыч з "Сараева" здолеў "размачыць" лік.
Матч у адказ — праз тыдзень.