БАТЭ выйграў у "Дняпра" ў даданы час, а Юрчанка зноў забіў
Матчы 28-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе праходзяць у суботу. Большасць з іх ужо закончыліся. Найбольшая ўвага была прыцягнутая да паядынка магілёўскага "Дняпра" і барысаўскага БАТЭ. Здавалася, што каманды згуляюць у баявую нічыю — 2:2, аднак барысаўчане ў чарговы раз вырвалі перамогу на апошніх хвілінах. Паўабаронца магілёўцаў Дзмітрый Цярэшчанка адкрыў лік ужо на 10-й хвіліне. Аднак барысаўчане хутка адыграліся і выйшлі наперад. Спачатку вызначыўся Рэнан Брэсан на 18-й хвіліне, пасля гол забіў Максім Бардачоў (33-я хвіліна). Аднак праз 6 хвілін Уладзімір Юрчанка зраўнівае лік. Як паведамляе сайт football.by, ужо ў даданы час, на 92-й хвіліне, пасля падачы з вуглавога Брэсана Дзяніс Вобразаў зрэзаў мяч у свае вароты — 2:3 (праўда, паводле версіі "Прессбола", гол запісаны на рахунак барысаўчаніна Максіма Скавыша).
У Салігорску "Шахцёр" перамог "Віцебск" — 2:1. Павел Сітко адкрыў лік на 18-й хвіліне, на 59-й Аляксандр Алумона забівае другі мяч у вароты гасцей. Аднак Ігар Слесарчук на 82-й хвіліне скараціў разрыў у ліку.
Мінскае "Дынама" разграміла "Партызан" — 5:1. Жодзінскае "Тарпеда", якое змагаецца за выжыванне ў лізе мацнейшых, згуляла ўнічыю 1:1 з адным з лідэраў — "Мінскам".
Суседзі па турнірнай табліцы бабруйская "Белшына" і наваполацкі "Нафтан" таксама згулялі ўнічыю 1:1. Брэсцкае "Дынама" выйграла ў гродзенскага "Нёмана" — 2:1. Уладзімір Хвашчынскі забіў гол на 83-й хвіліне, а праз 6 хвілін Дзмітрый Макар зрабіў лік 2:0 на карысць гаспадароў поля. Аднак госці, якія з 69-й хвіліны гулялі ў меншасці (быў выдалены Аляксандр Каваленка), ужо ў даданы час адзін мяч адыгралі, вызначыўся Дзмітрый Кавалёнак.
У БАТЭ цяпер 62 ачкі, у "Шахцёра" — 57, у "Мінска" — 53. Мае шанцы, каб пазмагацца за "бронзу", мінскае "Дынама", у якога 49 ачкоў.
Матчы наступнага, 29-га тура, пройдуць 23-25 кастрычніка. БАТЭ дома прымае брэсцкае "Дынама", а "Шахцёр" гуляе ў гасцях з "Нафтанам". Але цэнтральным паядынкам стане матч "Мінск" — "Дынама" (Мінск).