БАТЭ забраў у "Ювентуса" ў Лізе чэмпіёнаў яшчэ адно ачко
Барысаўскі БАТЭ закончыў сваё сёлетняе выступленне ў Лізе чэмпіёнаў гасцявой нічыёй з турынскім "Ювентусам" - 0:0.
У другім тайме гаспадары поля не рэалізавалі пенальці, прызначаны за гульню рукой Міхаіла Сівакова ў сваёй штрафной пляцоўцы (Джавінка прабіў вышэй варот). У БАТЭ быў добры момант у другім тайме, але Генадзь Блізнюк з выгаднай пазіцыі прабіў недакладна.
Такім чынам беларуская каманда набрала ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў 3 ачкі, згуляўшы ўнічыі з "Ювентусам" (двойчы) і з "Зенітам".