БАТЭ згуляў у нічыю ў кіеўскім "Дынама" - 2:2
Барысаўскі БАТЭ паспяхова правёў першы матч групавога этапу Лігі Еўропы ў Кіеве супраць мясцовага "Дынама". Гульня завяршылася ўнічыю 2:2. Лік ужо на 3-й хвіліне адкрыў Віталь Радзівонаў. Аднак у першым тайме дынамаўцы двойчы скарысталіся памылкамі абароны БАТЭ, вызначыліся Мілеўскі (34-я хвіліна) і Яроменка (44-я). Да таго ж Сяргей Верамко на 13-й хвіліне парыраваў пенальці, які прабіваў Арцём Мілеўскі.
На 54-й хвіліне Павел Няхайчык зраўнівае лік. У далейшым абедзьве каманды маглі змяніць лік, але нападаючым не хапала дакладнасці падчас завяршэння атак, альбо выдатна гулялі варатары.
У іншым матчы групы "Е" галандскі АЗ перамог на сваім полі "Шэрыф" з Малдовы з лікам 2:1.
Пасля першага тура ў групе лідыруе АЗ, у якога 3 ачкі. У БАТЭ і кіеўскага "Дынама" — па 1 ачку. У "Шэрыфа" ачкоў няма.
30 верасня ў Мінску БАТЭ прымае галандскі АЗ.