БАТЭ зноў згуляў унічыю, МТЗ-РІПА захаваў лідэрства ў чэмпіянаце
Па выніках матчаў 21-га тура барысаўскі БАТЭ згубіў лідэрства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе, саступіўшы яго мінскаму МТЗ-РІПА.
БАТЭ на сваім полі да 85-й хвіліны выйграваў у "Смаргоні" з лікам 2:0 (Блізнюк, 42, Няхайчык, 78), аднак госці здолелі забіць адзін гол - на 85-й хвіліне вызначыўся Літвінчук. А на 92-й хвіліне Сасноўскі забіў гол у свае вароты - 2:2.
Нагадаем, учора мінскі МТЗ-РІПА перамог на сваім полі магілёўскі "Днепр" з лікам 3:1 і ачоліў табліцу чэмпіянату. У каманды Юрыя Пунтуса 45 ачкоў пасля 21 гульні, у БАТЭ 44 ачкі і адна гульня ў запасе.
Сёння таксама адбыліся матчы: "Шахцёр" - "Нафтан" - 3:0, "Віцебск" - "Гомель" - 1:1.