Байдэн заявіў пра перадачу зброі на $1 млрд для абароны Украіны
Джо Байдэн заявіў, што ЗША на гэтым тыдні перададуць Украіне дапамогу для абароны на 1 млрд долараў. Яна ўключае 800 сістэмаў супрацьпаветранай абароны і 9000 супрацьтанкавых комплексаў, беспілотнікі, 7000 адзінак стралковай зброі, 20 мільёнаў боепрыпасаў.
Прэзідэнт Злучаных Штатаў падкрэсліў, што амерыканскі народ будзе побач з украінцамі ў іх барацьбе за незалежнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.