БАЖ: Сітуацыя СМІ ў 2008 г. была "вельмі цяжкай"

Сёлета сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі была "вельмі цяжкай", зазначаюць юрысты Беларускай асацыяцыі журналістаў. Кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры БАЖ Міхаіл Пастухоў не змог успомніць пазітыўных падзей 2008 г. у сферы СМІ. "Улады працягвалі выціскаць недзяржаўныя СМІ з інфармацыйнага поля: з рэдакцыямі скасоўваліся дамовы арэнды, газеты не дапускаліся ў дзяржаўную сетку распаўсюджвання. У пачатку года органы дзяржбяспекі ўпершыню правялі сілавую акцыю супраць журналістаў, перш за ўсё тых, якія супрацоўнічалі з замежнымі СМІ. У Беларусі прыняты новы закон аб СМІ і закон аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі. Гэта сур'ёзна ўскладніць жыццё выданням у будучыні", — зазначыў М.Пастухоў.

Тым не менш, яго радуе, што беларуская журналісцкая грамадскасць не была пакінута сваімі калегамі з-за мяжы. "Вельмі многія аўтарытэтныя арганізацыі накіроўвалі звароты да парламента і прэзідэнта з просьбай не прымаць новы закон аб СМІ і накіраваць яго на экспертызу ў міжнародныя структуры. На жаль, гэтыя звароты былі праігнараваны. Прыемна, што і нашы намаганні па абароне свабоды слова не засталіся незаўважанымі. У канцы года БАЖ у асобе свайго старшыні Жанны Літвіной атрымаў прэмію імя фонду Эберта", — нагадаў М.Пастухоў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі