БАЖ святкуе 15-гадовы юбілей барацьбы за свабоду слова
Пятнаццацігадовы юбілей святкуе 16 верасня грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Менавіта ў гэты дзень паўтара дзесяцігоддзя таму адбыўся ўстаноўчы з’езд, на якім было абвешачана пра стварэнне незалежнай журналісцкай арганізацыі і зацверджаны яе статут. Павіншаваць БАЖ сабраліся і тыя, хто калісьці яго заснаваў, і тыя, хто зараз з’яўляецца сябрамі арганізацыі. Журналісты і палітыкі, дыпламаты, палітолагі, праваабаронцы. Па словах старшыні БАЖ Жанны Літвіной, 15 – не такі ўжо і вялікі ўзрост. Але ў нас па-іншаму лічаць гады.
Літвіна: “15 гадоў, здавалася, яшчэ не той юбілей, які святкуюць, пра які ўсе памятаюць. Але я люблю ўвесь час узгадваць, што ў нас год за тры ідзе. І таму ў нас значны ўзрост”.
Прысутныя хвілінай маўчання згадалі тых сваіх калег, якія заўчасна пайшлі з жыцця. А кіраўніца БАЖ паабяцала, што арганізацыя і надалей будзе адстойваць інтарэсы сваіх сяброў і правы беларускіх грамадзян на атрыманне і распаўсюд інфармацыі, свабоду слова і выказвання.