“БДГ” спаўняецца 15 гадоў

У газеце пачыналі працу Павел Шарамет, Зміцер Завадскі, Святлана Калінкіна, Ірына Халіп, Сяргей Сацук, Аляксандр Фядута. Галоўны рэдактар Пётр Марцаў распавёў пра тое, як удавалася выпускаць уплывовую газету. “15 гадоў — гэта ўсемагчымыя штрафы: і падатковыя, і судовыя. Агулам — каля паўмільёна долараў.

Я лічу, што, безумоўна, газета нейкім чынам уплывала на людзей, на чытацкую аўдыторыю. У нас ёсць падпісчыкі з 1992 году, якія чыталі першыя нумары.

Яны самі прызнаюць, што газета шмат у чым сфармавала іх погляд на бягучую сітуацыю ў дзяржавы.

Таксама я чуў і ад дзяржаўных чыноўнікаў, што газета істотна ўплывала і на іх працу, і ў цэлым на атмасферу ў дзяржаве.

Тут удалося зрабіць газету, якая запомнілася шмат каму. І да яе прыслухоўваліся”.


photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі