Белаазёрскія ўлады не хочуць прыбіраць зону адпачынку

32 чалавекі падпісаліся пад зваротам у Бярозаўскі райвыканкам аб навядзенні парадку ў зоне адпачынку на Белым возеры. Напярэдадні яны назбіралі там 30 мяхоў смецця. Белаазёрскі гарвыканкам мусіў склікаць сход. Валянцін Лазарэнкаў, кіраўнік Брэсцкай рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага, патлумачыў Еўрарадыё:

Лазарэнкаў: "Улады прызначылі сход на 14.30 19 кастрычніка, калі ўсе на працы, і мяне папрасілі быць чацвёра “падпісантаў". Але на сход мяне не пусцілі. Пры мне змушалі адмовіцца ад подпісу адну мясцовую жанчыну".

На знак пратэсту ўсе, хто меў дачыненне да звароту, пакінулі залу. Паводле Валянціна Лазарэнкава, накіраваная заява аб парушэнні правоў грамадзянаў у Бярозаўскую раённую пракуратуру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі