Беларусь 18 чэрвеня дасць чарговы бой мытам на расійскую нафту

На паседжанні Камісіі Мытнага саюзу 18 чэрвеня Беларусь будзе настойваць на адмене мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты ва ўмовах Мытнага саюза. Як заявіў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных, наша краіна не збіраецца змяняць сваю пазіцыю ў Мытным саюзе. Савіных: "Падчас паседжання будуць абмяркоўвацца вынікі працы ў тэставым рэжыме сістэмы па залічэнні і размеркаванні ўвазных мытных пошлін. Пазіцыя беларускага боку ў прынцыпе не змянілася. Мы працягваем працаваць на ўсіх узроўнях і накіраваныя на пошук узаемапрымальных рашэнняў".

Паседжанне Камісіі Мытнага саюза пройдзе ў Санкт-Пецярбургу. На ім плануецца падпісаць шэраг дамоваў. Таксама будзе абмяркоўвацца фармаванне Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі ды Казахстана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі