Беларусь абяцае разлічыцца за газ на працягу двух тыдняў
Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Ўладзімір Сямашка на сустрэчы з вузкім колам журналістаў у Мінску 21 чэрвеня. Па словах чыноўніка, афіцыйны Мінск гатовы пазычыць грошы, але разлічыцца за газ. "Мы не хаваем: у нас складана з валютай, каб увайсці ў рэжым рэальнага часу і аплачваць газ. Мы мусім пазычаць", — цытуе РІА "Новости" словы Сямашкі.
У сваю чаргу, беларускі бок выстаўляе расіянам сустрэчнае патрабаванне — пагасіць запазычанасць за транзіт газу ў памеры 217 млн долараў.
Тым часам у "Газпраме" заяўляюць, што кошт газу для Беларусі ў трэцім квартале сёлета вырасце. Па падліках супрацоўнікаў расійскага канцэрну, ён складзе 193-194 долары за тысячу кубоў. Нагадаем, што ў другім квартале газ для Беларуі каштаваў 185 долараў.