Беларусь аддала пазыку Азербайджану ўжо сёння
Беларусь пагасіла дзяржаўны крэдыт, які быў узяты ў Азербайджану на 12 дзён для разлікаў з "Газпрамам". Планавы тэрмін вяртання крэдыту надыходзіў 5 ліпеня, але было прынятае рашэнне цалкам разлічыцца з гэтай пазыкай ужо сёння, перадае Радыё Свабода. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка раней заявіў, што для пагашэння пазыкі перад "Газпрамам" за газ, пастаўлены ў студзені-красавіку гэтага году, быў узяты дзяржаўны крэдыт у Азербайджану на 200 мільёнаў долараў. З гэтай сумы быў зроблены плацёж на адрас "Газпраму" ў памеры 187 мільёнаў долараў.