Беларусь аддала Расіі грошы за газ і паставіла свой ультыматум
"Белтрансгаз" пагасіў "Газпрому" запазычанасць у памеры 187 млн долараў. Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка 23 чэрвеня на экстранай прэс-канферэнцыі ў Мінску. Па яго словах, якія перадае БелаПАН, Беларусь пазычыла 200 млн долараў, з якіх 187 млн пайшлі на пакрыццё запазычанасці.
У сваю чаргу, Мінск запатрабаваў ад "Газпрома" да 10 гадзін раніцы 24 чэрвеня аплаціць запазычанасць за транзіт газу ў памеры 260 млн долараў. Калі гэта не будзе зроблена, Беларусь збіраецца спыніць транзіт вуглевадароднай сыравіны, заявіў Сямашка.