Беларусь адклікала свайго амбасадара ў Кыргызстане

Свайго амбасадара ў Кыргызстане адклікала для кансультацый Беларусь. Пра гэта паведамляе ИТАР-ТАСС са спасылкай на беларускі МЗС. У Мінск разам з амбасадарам Віктарам Дзенісенкам вярнуліся і супрацоўнікі амбасады, якіх "адкамандзіравалі ў распараджэнне цэнтральнага апарату МЗС". Паведамляецца, што гэта "вымушаная мера, якая носіць часовы характар".

Нагадаем, у чацвер у Бішкеку каля будынка беларускай амбасады прайшоў пікет. Яго зладзілі бацькі загінулых у красавіцкіх падзеях. Мітынгоўцы патрабавалі, каб Аляксандр Лукашэнка паспрыяў выдачы Курманбека Бакіева. Яны заявілі, што бацькі загінулых гатовыя выехаць пікетаваць Дом урада Беларусі.

Тым часам на поўдні Кыргызстану актывізаваліся выступленні прыхільнікаў экс-прэзідэнта Бакіева. Як паведамляе Газета.ru, сёння яны ўзялі пад кантроль будынкі абласных адміністрацый Ошскай, Джалал-Абадскай і Баткенскай абласцей ды абяцаюць адправіць 25 тысяч чалавек маршам на Бішкек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі