Беларусь адкрыла бізнэс-форумы з Казахстанам і Літвой

Нацыянальная бібліятэка 20 траўня прымае дзелавы форум Беларусь-Казахстан. На ім прысутнічаюць прэм'ер-міністры абедзвюх краін. Казахстанская дэлегацыя прадстаўленая не толькі чыноўнікамі розных ведамстваў і кіраўнікамі прадпрыемстваў, але і прадстаўнікамі казахстанскіх ВНУ і навукова-даследчых устаноў, паведаміў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Шосты беларуска-літоўскі бізнэс-форум пройдзе 20-21 траўня ў Гродне і Лідзе. З беларускага боку будзе старшыняваць міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, з літоўскага – міністр гаспадаркі Дайнюс Крэйвіс. У рамках бізнэс-форуму ў Гродне пройдзе паседжанне беларуска-літоўскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі