Беларусь адпраўляе ў Ліван 9 міратворцаў
9 беларускіх міратворцаў скіруюцца ў Ліван для падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Аляксандра Лукашэнкі. Беларускія вайскоўцы возьмуць удзел у місіі ААН у якасці афіцэраў штаба, лекараў шпіталю, а таксама спецыялістаў у ваенна-грамадзянскім узаемадзеянні. Такое рашэнне грунтуецца на абавязаннях Беларусі, якія вынікаюць з далучэння краіны да сістэмы Рэзервовых пагадненняў ААН. Адпраўляючы сваіх прадстаўнікоў у Ліван, Беларусь дэманструе сваю прыхільнасць справе ўмацавання міра пад эгідай Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў.