Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу на 30 тысяч еўра

Беларусь акажа Кубе гуманітарную дапамогу ў сувязі са стыхійным бедствам на 30 тысяч еўра.

Грошы будуць выдаткаваныя з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў фонду фінансавання выдаткаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, паведамляе “Інтэрфакс”.
Як раней паведамлялася, каля 80 тысяч грамадзянаў Кубы былі вымушаныя пакінуць свае дамы з прычыны паводкі. З-за моцных трапічных ліўняў з берагоў выйшла некалькі буйных рэк.

На ўсходнім узбярэжжы вострава размытыя ўсе важныя трасы, разбураныя масты, затопленыя сельскагаспадарчыя плантацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі