Беларус Анатоль Гантварг выйграў міжнародны турнір па шашках

Беларус Анатоль Гантварг выйграў міжнародны турнір па шашках

У шашачным турніры Salou Open, які завяршыўся ў Іспаніі, перамог міжнародны гросмайстар з Беларусі Анатоль Гантварг, перадае БЕЛТА. Па выніках дзевяці тураў ён набраў 14 ачкоў — пяць перамог і чатыры нічыіх.

Другое і трэцяе месцы дасталіся расіянам — Аляксандру Шварцману і Аляксандру Георгіеву.

Анатоль Гантварг перамог на гэтым турніры чацвёрты раз. Раней ён станавіўся пераможцам у 1998, 2000 і 2001 гадах.

У спаборніцтвах сярод жанчын прадстаўніца Беларусі Ірына Пашкевіч заваявала срэбра — 12 балаў, перамога дасталася расіянцы Матроне Нагавіцынай — 13 ачкоў.

У міжнародным турніры ў Салоу ўдзельнічалі 123 гульцы з 13 краін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі