Беларусь атрымае 8-9 мільёнаў тон бяспошліннай нафты з Расіі

Беларусь атрымае напачатку 2010 года 8-9 мільёнаў тон бяспошліннай нафты з Расіі. Аператарам па пастаўцы сыравіны прызначана кампанія "Транснефть". Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Сечын.
Па яго словах, новы варыянт энергетычнага супрацоўніцтва Беларусі з Расі — гэта беспрэцэдэнтная прапанова. Яна накіравана на сінхранізацыю працы прадпрыемстваў як у Беларусі, так і ў Расіі.

“Яны будуць працаваць у аднолькавых умовах. Гэта прапанова цяпер абмяркоўваецца. Мы гэту прапанову зрабілі і ў гэтым ключы будзем працаваць", — падкрэсліў Сечын.

Сечын распавёў, што бакі разлічваюць на хуткі перагаворны працэс. Для пастаўкі неабходнага аб'ёму нафты трэба зацвердзіць балансы і падпісаць дакументы, а таксама паспець усё зрабіць да канца года.

Па новым варыянце энергетычнага супрацоўніцтва ўвесь аб'ём унутранага спажывання Беларусі Расія гатова забяспечыць за кошт бяспошлінных паставак нафты. Астатнюю сыравіну, што праходзіць праз Беларусь, расійскі бок прапанаваў экспартаваць з поўнай выплатай мытных пошлін і збораў, інфармуе ИТАР-ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі