Беларусь атрымала доўгачаканы расійскі крэдыт – 1.5 млрд долараў
Пагадненне аб выдзяленні Беларусі дзяржаўнага крэдыту ў памеры 1,5 мільярдаў долараў падпісалі сёння ў Маскве міністры фінансаў дзвюх краінаў Мікалай Корбут і Аляксей Кудрын. Як паведамілі агенцтву БелаПАН у Мінфіне Беларусі, у адпаведнасці з
дамоўленасцю ўсе грошы будуць пералічаныя да канца бягучага года.
Крэдыт прадастаўляецца нашай краіне на 15 гадоў з пяцігадовай
адтэрміноўкай пагашэння пад стаўку LIBOR плюс 0,75% гадавых.
БелаПАН
БелаПАН