Беларусь дапаможа Малдове бульбай і збожжам
Беларусь дапаможа Малдове бульбай і збожжам. Адпаведныя даручэнні Аляксандр Лукашэнка даў ураду.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта. Падчас дакладу кіраўніку дзяржавы аб чаканых выніках працы народнай гаспадаркі Беларусі за дзевяць месяцаў прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі адзначыў, што сёлета ў шэрагу дзяржаў назіраецца недахоп збожжа ў сувязі з дрэнным ураджаем.
“Да мяне звярнуўся прэм'ер-міністр Малдовы з просьбай аказаць падтрымку ў сувязі з невысокім ураджаем”, — сказаў ён.
БЕЛТА