Беларусь дашле ва Ўкраіну гуманітарную дапамогу на 1 мільён долараў
Беларусь пасылае ва Ўкраіну абсталявання і марлі на 1 мільён долараў. Нагадаем, яшчэ 6 лістапада падчас афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ва Ўкраіну міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў заявіў пра тое, што наша краіна дапаможа ўкраінцам медыкаментамі і абсталяваннем для барацьбы з эпідэміяй грыпу. Як распавёў Еўрарадыё намеснік начальніка аддзела метадалагічнага забеспячэння медыцынскага страхавання Міністэрства аховы здароўя Ўкраіны Канстанцін Надуты, гуманітарная дапамога ад Беларусі літаральна заўтра павінна з’явіцца ва Ўкраіне:
“Гэта ўсё на вельмі вялікую суму, нешта каля 1 мільёна долараў. Зараз мы ўдакладняем, як гэта ўсё перавезці. Думаю, што на працягу некалькіх дзён мы ўсё атрымаем. Гэта абсталяванне, розны інвентар ды марля. Зараз па Ўкраіне адначасова ў некалькіх месцах распачата вытворчасць марлевых павязак. У прынцыпе, гэта ўсё неабходна зараз і будзе патрэбна яшчэ на працягу доўгага часу”.