Беларусь гатовая пазбавіцца кантрольнага пакета ў кампаніі МТС?
Беларусь гатовая прадаць сваю долю ў кампаніі МТС. Гэтую сенсацыйную вестку распаўсюдзіла агенцтва Reuters.
Беларускія ўлады не супраць павелічэння пакету МТС у аднайменным расійска-беларускім сумесным прадпрыемстве да кантрольнага. Нагадаем, зараз ён складае 49%.
Паводле словаў намесніка міністра сувязі і інфарматызацыі Івана Рака, яго міністэрства “атрымала даручэнне вывучыць гэтае пытанне”. Ён адмовіўся назваць велічыню меркаванага пакету, а таксама пра тэрміны і кошт, паведамляе “Наша ніва”.