Беларусь гатовая звярнуцца да МВФ, калі будзе патрэба
Беларусь гатовая звярнуцца па дапамогу да МВФ у выпадку неабходнасці, заявіў прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі ў часе сустрэчы са сталым прадстаўніком Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Наталляй Калядзінай, паведамляе БелаПАН. Кіраўнік ураду падзякаваў МВФ за канструктыўную працу і падтрымку ў “няпросты 2009 год”. Сяргей Сідорскі таксама сказаў, што ў межах выканання праграмы фонду беларускі бок стараўся максімальна лібералізаваць эканоміку. Напрыклад, Беларусь актывізавала працэс прыватызацыі.
Нагадаем, што ў канцы сакавіка 2010 года Беларусь атрымала апошні транш крэдыту МВФ на 670 мільёнаў долараў. Сума ўсяго крэдыту па праграме stand-by сягала 3,5 мільярдаў долараў. 29 ліпеня кіраўнік Нацбанку Пётр Пракаповіч заявіў, што няма неабходнасці залучаць новыя крэдыты ад МВФ.