Беларусь хоча 1 мільярд долараў за МТС
Пакупнік на дзяржаўную долю беларускага аператара сотавай сувязі ёсць, але ён гатовы выкласці толькі $750 млн.
Беларусь разлічвае прадаць дзярждолю СТАА "МТС" у 2014 годзе. Пра гэта са спасылкай на старшыню Дзяржкаммаёмасці Георгія Кузняцова піша БелТА.
Дзяржаўная доля ў МТС прадаецца ўжо амаль 4 гады. "Увесь гэты час інвестары кажуць пра высокі кошт гэтай долі — $1 млрд., — канстатуе Георгій Кузняцоў. — У добрыя гады, калі прадпрыемства працавала паспяхова, мы ацанілі сваю долю ў 1 мільярд, увесь гэты час кошты не зніжалі. Калі быў крызіс, казалі, што, мабыць, наша доля каштуе прыкладна $700 млн. Але сёння, прыбытак прадпрыемства якраз павялічваецца. Таму, можа быць, варта пачакаць, не прадаваць пакуль. Думаю, праз год яно ізноў будзе каштаваць $1 млрд".
Пры гэтым старшыня Дзяржкаммаёмасці заўважыў, што сёння ёсць жадаючыя выкупіць долю дзяржавы ў МТС за 750 мільёнаў долараў.
Фота: freesmi.by.