Беларусь хоча аднавіць дыялог з Саветам Еўропы

Там адбылася сустрэча намесніцы міністра Алены Купчыной з кіраўніцай прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Майрай Морай. Падчас гутаркі бакі абмеркавалі пытанні развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам, іншымі еўрапейскімі арганізацыямі, у тым ліку Саветам Еўропы, паведамляе interfax.by са спасылкай на МЗС.



Нагадаем, што Беларусь на працягу шэрагу гадоў разглядае магчымасць аднаўлення статусу спецыяльна запрошанага чальца ў Савеце Еўропы. Наша краіна была пазбаўленая гэтага статусу ў 1996 годзе.



У якасці асноўных умоваў аднаўлення сяброўства Беларусі ў ПАСЕ і Савеце Еўропы называюцца безумоўная рэабілітацыя палітвязняў. Таксама ПАСЕ і Савет Еўропы настойваюць на адмене смяротнага пакарання ў Беларусі.



Фота — novosti-es.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі