Беларусь хоча паскорыць "Усходняе партнёрства"
Беларусь разлічвае на хутчэйшую рэалізацыю пэўных праектаў па праграме "Ўсходняе партнёрства". Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на сустрэчы з дзяржсакратаром па еўрапейскіх справах МЗС Францыі П'ерам Лелушам. Па словах Сямашкі, якія перадае БЕЛТА, пачатак працы "Ўсходняга партнёрства" зацягнуўся. Аднак першы віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што для Беларусі гэтае супрацоўніцтва з'яўляецца важным, бо ЕС для Беларусі - партнёр нумар адзін з пункта гледжання таваразвароту і беларускага экспарту.