Беларусь хоча перагледзець дамову па пастаўках расійскага газу

Беларусь будзе настойваць на пераглядзе дамовы па пастаўках расійскага газу. Пра гэта заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў.  Па словах Філонава, якія перадае БЕЛТА, кошт на газ для Беларусі ў наступным годзе будзе вызначацца ў залежнасці ад кошту нафты. Гэтае пытанне, адзначыў ён, будзе разглядацца на саюзным Саўміне ў кантэксце дакументаў, якія рыхтуюцца ў газавай сферы.

Чыноўнік падкрэсліў, што Беларусь настойвае на адначасовым з Расіяй выхадзе на роўнадаходныя кошты на газ. "Напрыклад, у 2014 годзе, калі Расія плануе выйсці на роўнадаходнасць для "Газпрама" паставак газу на экспарт і на ўнутраны рынак. Гэта, па яго словах, дазволіць стварыць роўнае канкурэнтнае асяроддзе для нашых вытворцаў. Пакуль жа для Беларусі кошты на энерганосьбіты вышэйшыя за расійскія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі