Беларусь хоча выпускаць сваю жуйку "Dirol" і гарэлку "Nemiroff"
Канцэрн "Белдзяржхарчпрам" плануе правесці перамовы з кампаніяй "Dirol", каб наладзіць ліцэнзаваны выпуск яе прадукцыі ў Беларусі. Пра гэта паведаміў старшыня канцэрна Іван Данчанка. Таксама канцэрн вядзе перамовы з іншымі вядомымі кампаніямі наконт стварэння іх вытворчасцяў у нашай краіне, інфармуе БЕЛТА. Напрыклад, вядуцца перамовы з кампаніяй "Немиров" аб арганізацыі вытворчасці іх прадукцыі ў Беларусі.
У перспектыве "Белдзяржхарчпрам" хоча арганізаваць экспарт цэлай лінейкі каньякоў і віскі з-за мяжы, але разліваць іх у бутэлькі ўласнай вытворчасці.
У перспектыве "Белдзяржхарчпрам" хоча арганізаваць экспарт цэлай лінейкі каньякоў і віскі з-за мяжы, але разліваць іх у бутэлькі ўласнай вытворчасці.