Беларусь і Кітай падпісалі пагадненні і мемарандумы на $3,5 млрд
Яны датычаць крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
Беларусь і Кітай падпісалі пагадненні і мемарандумы на $3,5 млрд у галіне крэдытна-інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Пра гэта паведаміў у панядзелак на сустрэчы ў Мінску са старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінам прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
Паводле яго слоў, аб'ём крэдытаў дасягае 7 млрд долараў, у тым ліку 3 млрд. складуць ільготныя сродкі. Прэм'ер-міністр "выказаў асаблівую падзяку" кітайскаму лідару за прынятыя рашэнні аб выдзяленні Беларусі тэхніка-эканамічнай дапамогі ў памеры 129 мільёнаў долараў на рэалізацыю сацыяльных праектаў.
Што ў Беларусі належыць Кітаю?
Фота: ria.ru