Беларусь і Расія дамаўляюцца здымаць “Чорны замак Альшанскі” разам

Беларусь і Расія вядуць перамовы па стварэнні фільма па матывах рамана Ўладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі". Аб гэтым распавёў са спасылкай на старшыню тэлерадыёаб'яднання Саюзнай дзяржавы Ігара Угольнікава піша "БелТА". Сцэнар новага фільма ўжо рыхтуецца. Саюзнай дзяржаве ў хуткім часе будзе зроблена звязаная з гэтым фільмам прапанова. “Я лічу, гэта правільна, — кажа Ігар Угольнікаў. — Дзякуючы падобнай кінакарціне расійскі глядач зможа пазнаёміцца з беларускай літаратурай, а беларускі глядач убачыць свой улюбёны раман у сучасным кіно”.

Адзіны фільм па “Чорнаму замку Альшанскаму” быў створаны ў 1984 годзе, 25 гадоў таму, рэжысёрам Міхаілам Пташуком. Ігар Угольнікаў лічыць яго неканкурэнтназдольным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі