Беларусь і Расія могуць паразумецца наконт СП па збыце электраэнэргіі
Беларусь і Расія блізкія да таго, каб дамовіцца наконт сумеснага прадпрыемства па збыце электраэнэргіі, заявіў журналістам першы намеснік прэм’ер-міністра Ўладзімір Сямашка. Паводле яго словаў, трэба ўзгадніць умовы, на якіх СП будзе спрацаваць, каб электраэнэргія прадавалася ў роўных частках і каб прыбытак дзяліўся пароўну. Намеснік віцэ-прэм’ера нагадаў, што патрабаванне наконт стварэння СП па збыце электраэнэргіі вылучыў расійскі бок. Гэта адбылося пасля таго, як бакі дасягнулі папярэдняй дамоўленасці аб стварэнні АЭС у Беларусі.
Само патрабаванне не вельмі карэктнае, лічыць Уладзімір Сямашка і заяўляе, што ён асабіста не разумее падыходу Расіі. Тры гады таму расійскае кіраўніцтва настойвала на тым, каб праект будаўніцтва АЭС у Беларусі дастаўся расіянам. Калі ж яны атрымалі яго без тэндэру, то з’явілася патрабаванне наконт СП, інфармуе БелаПАН.