Беларусь і Расія могуць у аўторак падпісаць пагадненне па пастаўках малака
Пратакол з пералікам дакументаў, неабходных для аднаўлення паставак беларускага малака ў Расію, можа быць падпісаны ў аўторак па выніках беларуска-расійскіх кансультацый. Таксама будзе ўзгоднены пералік лабараторый, якія будуць выдаваць неабходныя даведкі. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Савельеў. У панядзелак на перамовах з кіраўніцтвам Расспажыўнагляду быў вызначаны пералік дакументаў, які неабходны для доступу беларускіх малакапрадуктаў на расійскі рынак.
У склад беларускай працоўнай групы, якая прыбыла ў Маскву для правядзення перамоваў, увайшлі прадстаўнікі Мінсяльгасхарчу, Дзяржстандарту, санэпідслужбы Беларусі і малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў.
У склад беларускай працоўнай групы, якая прыбыла ў Маскву для правядзення перамоваў, увайшлі прадстаўнікі Мінсяльгасхарчу, Дзяржстандарту, санэпідслужбы Беларусі і малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў.