Беларусь і Расія падпісалі дамову пра цэны на газ да канца 2020 года
Беларусь і Расія падпісалі дакументы, якія вызначаюць кошт на пастаўкі газу ў нашу краіну да канца 2020 года, перадае БЕЛТА.
Гэта пратакол аб змене ў пагадненні аб парадку фармавання цэн на пастаўку расійскага газу ў Беларусь і яго транспартаванні па газаправодах на тэрыторыі краіны. Дакумент падпісалі амбасадар Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак.
7 лютага на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Сочы кіраўнікі дзяржаў дамовіліся, што кошт на газ у 2020 годзе застанецца на ўзроўні 2019-га. Гэта значыць, Беларусі давядзецца плаціць 127 долараў за 1 тысячу кубаметраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.