Беларусь і Расія падпісалі кантракт на пастаўку электраэнергіі
Беларусь і Расія падпісалі 29 студзеня ў Маскве кантракт на пастаўку расійскай электраэнергіі ў 2010 годзе. Пра гэта БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Беларусі Людміла Зяньковіч.
Па доўгатэрміновай дамове, падпісанай раней, "Інтэр РАО ЕЭС" збіраецца сёлета паставіць у Беларусь 3 млрд кілават-гадзін электраэнергіі ў адпаведнасці з балансам Саюзнай дзяржавы і да 2,5 млрд кілават-гадзін электраэнергіі на камерцыйнай аснове.