Беларусь і Расія пакуль не дамовіліся па энергатранзіце
Чарговы раўнд перамоваў паміж "Белэнерга" і расійскай кампаніяй "Інтер РАО ЕЭС" завяршыўся ў Маскве. Гаворка ішла пра пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь і яе транзіт у Калінінградскую вобласць і краіны Балтыі. Плануецца, што на наступным тыдні перамовы будуць завершаныя і стануць вядомыя тэрміны падпісання дакументаў.
"Падчас перамоваў адбылося практычна канчатковае збліжэнне пазіцый, і бакі пачалі фармаваць асноўныя палажэнні дадатковых пагадненняў на 2010 год у рамках доўгатэрміновых узаемазвязаных дамоваў на пастаўку электраэнергіі ў Беларусь і транзіт электраэнергіі праз сеткі Аб'яднанай энергасістэмы Беларусь", цытуе паведамленне прэс-службы расійскай кампаніі ИТАР-ТАСС.