Беларусь і Расія засцерагаюцца новай "малочнай вайны"
Міністры сельскай гаспадаркі Беларусі і Расіі дамовіліся перапыніць пастаўкі беларускага сухога малака на расійскія рынкі на перыяд "вялікага малака".
"Мы скароцім вытворчасць сухога малака і павялічым выпуск тых малочных прадуктаў, якія будуць запатрабаваныя на расійскім рынку", — цытуе міністра сельскай гаспадаркі Беларусі Сяргея Шапіра яго прэс-служба.
Развіццю двухбаковага дыялогу будзе спрыяць таксама і стварэнне сумеснай беларуска-расійскай камісіі па маніторынгу рынка. Штотыдзень яна будзе збірацца і прымаць рашэнні па адзінай коштавай палітыцы, зыодзячы з сусветнай кан'юнктуры коштаў і стану расійскага рынку.
Сёння ніводнае беларускае малакаперапрацоўчае прадпрыемства не мае забароны на пастаўку сваёй прадукцыі ў Расію, паведамляе сайт Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.
На ілюстрацыі: карыкатура часоў першай "малочнай вайны".