Беларусь і Ўкраіна атрымаюць ад ЕС больш за 250 мільёнаў еўра
Як паведамляе тэлеканал "Мір", грошы будуць накіраваныя на праграму трансмежнага супрацоўніцтва, якая закліканая ўмацаваць сувязі Еўрасаюза і суседніх краін. Беларусь патрапіла адразу ў два праекты. Адзін будзе рэалізаваны сумесна з Украінай і Польшчай, другі — з Літвой і Латвіяй. Першыя гранты пайдуць на рэканструкцыю сумесных памежных пунктаў краін. Таксама ў праграме — развіццё культурных і бізнэс-сувязяў.