Беларусь і Ўкраіна падпісалі план сумесных дзеянняў

План сумесных дзеянняў па рэалізацыі прыярытэтных накірункаў украінска-беларускага супрацоўніцтва падпісалі першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімір Сямашка і першы віцэ-прэм'ер Украіны Андрэй Клюеў. Як інфармуе УНІАН, гэты план быў сфармаваны па выніках сустрэчы кіраўнікоў дзвюх краінаў у красавіку 2010 года.
Цырымонія падпісання дакумента адбылася ў суботу ў Гомелі. Перад гэтым Сямашка і Клюеў правялі трохгадзінныя перамовы.

Паведамляецца, што План сумесных дзеянняў мусіць стаць асновай для развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі на бліжэйшыя гады. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі