Беларус Макс Лоранц заняў на “Новай хвалі 2009” 9-е месца

На конкурсе “Новая хваля-2009”, што праходзіў у латвійскім горадзе Юрмала, 1-е месца падзялілі Джамала з Украіны і Сандзі Сандаро з Інданэзіі. Абодва выканаўцы па выніках трох конкурсных дзён набралі 358 балаў. На другім месцы па выніках 3-х дзён конкурса апынуўся італьянец Антанэла Кароца, а на трэцім — расіянін Марк Юсім. Макс Лоранц, які выступаў на "Новай хвалі" ад Беларусі, заняў 9-е месца з 327 баламі. Сёлета ў конкурсе прымалі ўдзел 16 выканаўцаў.

Дагэтуль у “Новай хвалі” прымалі ўдзел беларускія выканаўцы Паліна Смолава (2007 год, 5-6 месца) і Іван Вабішчэвіч (2008 год, 14 месца).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі