Беларусь менш стабільная, чым амаль усе яе суседзі
У рэйтынгу стабільнасці краін свету Беларусь абагнала Расію, але саступіла ўсім іншым сваім суседзям.
Амерыканскі Фонд міру прадставіў штогадовы рэйтынг The Failed States Index, у які ўключаны 178 краін. Чым вышэй месца краіны ў рэйтынгу, тым менш яна стабільная.
Індэкс складаецца, зыходзячы з 12 крытэраў, сярод якіх — "уцечка мазгоў", узаемаадносіны паміж сацыяльнымі групамі, эканамічнае развіццё, легітымнасць дзяржавы, пагроза знешняй інтэрвенцыі ды іншыя.
Беларусь займае 81-е месца. Наша краіна абагнала ў рэйтынгу Расію (80 месца), але значна саступіла іншым суседзям: Украіне (117 месца), Латвіі (140 месца), Літве (150 месца) і Польшчы (153 месца).
Дарэчы, паводле вынікаў даследавання Амерыканскага інстытута Гэлапа, беларусы, украінцы і расіяне — адныя з самых неэмацыйных народаў свету.
Фота — bymedia.net