Беларус Міхаіл Грабоўскі прызнаны лепшым гульцом тыдня ў АХЛ

Беларускі форвард канадскага "Гамільтана" Міхаіл Грабоўскі прызнаны лепшым гульцом мінулага тыдня ў Амерыканскай хакейнай лізе (АХЛ).
У перыяд з 11 па 17 лютага ён прызнаваўся першай зоркай у трох матчах запар, зарабіўшы ў гэтых сустрэчах 10 бамбардыскіх балаў (5 шайб плюс 5 галявых перадач). Новы тыдзень Грабоўскі пачаў не менш бліскуча.

У ноч з 19 на 20 лютага ў сустрэчы з клубам "Аёва" беларускі форвард "Гамільтана" зрабіў тры галявыя перадачы, што дапамагло яго камандзе перамагчы з лікам 4:2. Такім чынам, Міхаіл ужо ў чацвёртым паядынку запар прызнаецца першай зоркай сустрэчы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі