Беларусь можа атрымаць першы транш стабкрэдыту МВФ ужо ў студзені

Місія Міжнароднага валютнага фонду і ўрад Беларусі дасягнулі пагаднення аб эканамічнай праграме тэрмінам на 15 месяцаў, у рамках якой нашай краіне будзе выдзелены стабілізацыйны крэдыт у памеры каля 2,5 млрд долараў. Пра гэта паведамляецца ў сённяшнім прэс-рэлізе МВФ. Аднак гэтае пагадненне не з'яўляецца канчатковым і мусіць быць ухваленае Саветам дырэктароў МВФ, які збярэцца ў студзені 2009 года. Першы транш у памеры каля 800 млн долараў Беларусь зможа атрымаць адразу ж пасля ўхвалення праграмы Саветам дырэктароў.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі